Адукацыя

Аддзел адукацыі адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля кіруе працай дзіцячых дашкольных устаноў, агульнаадукацыйных, спартыўных школ, вучэбна-вытворчых камбінатаў, пазашкольных выхаваўчых устаноў, дзіцячых дамоў і інтэрнатных устаноў усіх тыпаў сістэмы адукацыі раёна, якія знаходзяцца ў гарадской камунальнай уласнасці.

На сённяшні дзень у раёне працуюць гімназія №14, 22 сярэднія школы, у якіх навучаецца больш за 14000 чалавек, санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з захворваннямі касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны, дзве спартыўных дзіцяча-юнацкіх школы, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Функцыянуюць 43 дзіцячых дашкольных установы, 37 з якіх знаходзяцца на балансе аддзела адукацыі, спорту і турызму і 5 - ведамаснага падпарадкавання. Яслі-сады наведваюць каля 7000 дашкольнікаў.

Узоры заяў аддзела адукацыі тут...

- Інфармацыя аб правілах вызначэння дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі

- Інфармацыя аб эфектыўным вопыце работы спецыялістаў дашкольных устаноў па пытаннях здароўезберажэння дзяцей

- Інфармацыйна-рэсурсны цэнтр сістэмы дашкольнай адукацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля

 

Белорусский