НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА

НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА

23 красавіка 2013 года вучні 4 «А» класа СШ №34 прынялі ўдзел у раённым этапе конкурсу «Мир, в котором я живу». Конкурс праходзіў на базе ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Гомеля».

Вучні выступілі з праектам «Нам засталася спадчына». Мэта праекта – азнаямленне з традыцыямi i звычаямi народа, далучэнне да беларускай культуры. У 2011 годдзе ў ДУА «Сярэдняя школа №34 г.Гомеля» пад кіраўніцтвам настаўніка пачатковых класаў Крукавай Марыны Мікалаеўны быў створаны музейны пакой «Беларуская хата». Музей уяўляе сабой сялянскую хатку з усімі прадметамі сялянскага побыту. Тут ёсць і покуць (чырвоны кут) і гаспадарчы куток.

Можна пасядзець за кроснамі, пакруціць кола калаўрота, патрымаць у руках верацяно ці серп. Вучні нашай школы з задавальненнем папаўняюць музейны пакой новымі экспанатамі і з павагай адносяцца да мінулага.

Undefined
ru
25 апреля 2013 года, 10:30 Просмотров: 4490 все новости версия для печати