У НАС АГУЛЬНАЕ МІНУЛАЕ

У НАС АГУЛЬНАЕ МІНУЛАЕ

Навучальныя ўстановы: сярэдняя школа № 60 г. Гомеля i сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 60 г. Бранска на працягу трынаццацi гадоў супрацоўнiчаюць па розным напрамкам.

Адным з iх з'яўляецца абмен вопытам педагогаў i навучэнцаў. Штогод педагогi Беларусi i Расii знаходзяць магчымасцi для сумесных сустрэч. Восенню - гэта Фестываль педагагiчных iдэй, вясной – гэта Міжнародны турнір па валейболу сярод педагагічных калектываў i мерапрыемствы, прысвечанныя Дню Перамогi.

Вось i зараз гомельскiя педагогi i навучэнцы наведалі сяброў з Бранску. Музеяведы бранскай школы падрыхтавалi тэатралiзаванае прадстаўленне, у якiм адлюстравалi ўвесь боль i жах вайны. У свой час Гомельскiя школьнiкi прызентавалi вiдэаролiк аб краявiдах i памятных месцах Гомельшчыны.

Дзякуючы агляднай экскурсіі па гораду, гамельчане наведалi памятныя мясціны Бранска. Гэта помнік воіну Перасвету і казачніку Баяну на Пакроўскай гары, велічны Курган Бессмяротнасці, шматлікія «вехі вайны » - манументы ў гонар подзвігаў герояў Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівае ўражанне дзеці атрымалі пад час наведвання мемарыяла «Партызанская паляна».

Візіт бранскай дэлегацыі плануецца на апошнія дні мая.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ліна Баровіч

Undefined
ru
12 мая 2014 года, 10:45 Просмотров: 3262 все новости версия для печати