ВЫХАВАНЦЫ СДЮШАР ААТ "ГОМЕЛЬШКЛО" ПЕРАМАГЛІ Ў КУБКУ БЕЛАРУСІ ПА ЦЯЖКАЙ АТЛЕТЫЦЫ

ВЫХАВАНЦЫ СДЮШАР ААТ "ГОМЕЛЬШКЛО" ПЕРАМАГЛІ Ў КУБКУ БЕЛАРУСІ ПА ЦЯЖКАЙ АТЛЕТЫЦЫ

Жыхары пасёлка Касцюкоўка, выхаванцы спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву пярвічнай прафсаюзнай арганізацыіі ААТ “Гомельшкло” Леанід Зуеў і Арцём Шагаў сталі чэмпіёнамі кубка Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы сярод дарослых.

Леанід Зуеў выступаў у вагавай катэгорыі да 62 кг, ён заваяваў “золата”, падняўшы 267 кг (117 кг – рывок, 150 кг – штуршок). Арцём Шагаў у вагавай катэгорыі да 69 кг падняў 315 кг (145 кг – рывок, 170 кг – штуршок). Вынік – вышэйшая ступенька п’едэсталу гонару.

Трэба сказаць, што ў сваёй вагавай катэгорыі Арцём устанавіў новы юніёрскі рэкор у штуршку. На гэтых спаборніцтвах ён устанавіў і рэкорд Рэспублікі Беларусь па суме дзвух практыкаванняў. Арцём Шагаў паказаў вынік міжнароднага ўзроўню. Расказвае дырэктар СДЮШАР пярвічнай прафсаюзнай арганізацыіі шклозавода У. Г. Паеўскі: “У кубку Рэспублікі Беларусь прымалі ўдзел мацнейшыя спартсмены краіны. Узнагароды разыгрываліся ў васьмі вагавых катэгорыях.У дзвух з іх чэмпіёнамі сталі касцюкоўскія цяжкаатлеты, якія пачыналі свой спартыўны шлях, у прамым сэнсе слова, у падвале. У чарговы раз нашы хлопцы парадавалі нас, праславілі Касцюкоўку, Гомель”.
Юнакі з’яўляюцца майстрамі спорту Рэспублікі Беларусь, працягваюць навучанне ў Бабрускім вучылішчы алімпійскага рэзерву. Першы трэнер хлопцаў – трэнер-выкладчык СДЮШАР ППА ААТ “Гомельшкло” Р. В. Краўчанка. Пасля гэтых спаборніцтваў Леанід Зуеў быў запрошаны ў асноўны склад нацыянальнай каманды краіны па цяжкай атлетыцы. Такім чынам, па гэтаму віду спорту ў асноўны склад нацкаманды па цяжкай атлетыцы ўваходзяць двое нашых землякоў – Арцём і Леанід.

"Гомельский стекловар"

Undefined
ru
03 апреля 2015 года, 16:00 Просмотров: 3130 все новости версия для печати