СУСТРЭЧА З ПІСЬМЕННІКАМ-ЗЕМЛЯКОМ МІХАСЁМ БОЛСУНАМ
Новости


СУСТРЭЧА З ПІСЬМЕННІКАМ-ЗЕМЛЯКОМ МІХАСЁМ БОЛСУНАМ
У Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №42 г.Гомеля” адбылася сустрэча з Лаўрэатам міжнароднай прэміі Баяна, абласного літаратурнага конкурсу імя Івана Мележа, ганаровым членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, уладальнікам Ганаровай граматы Акадэміі навук Беларусі пісьменнікам МІХАСЁМ МІХАЙЛАВІЧАМ БОЛСУНАМ. Міхась Міхайлавіч з’яўляецца аўтарам кніг «Яблоня в фате», «Там, дзе задумлiвы Сож…», «Спатканне з поýняй», «Далонi цеплыя зямлi».
Гэта сустрэча была прысвечана Міжнароднаму Дню роднай мовы. З вялікім задавальненнем вучні 5-11 класаў слухалі вершы паважанага госця, які зрабіў кароткі экскурс па старонках сваіх твораў. Міхась Міхайлавіч - цудоўны апавядальнік, які ўмее зацікавіць свайго чытача. Слухаючы такіх людзей, хочацца цікавіцца гісторыяй сваёй краіны, ведаць родную мову, бо што ёсць прыгажэй мілагучнага беларускага слова? А калі яно гучыць з вуснаў паэта ці пісьменніка?!
Спадзяемся, што гэта сустрэча не апошняя. І ў дальнейшым вучні і настаўнікі будуць сачыць за творчасцю пісьменніка-земляка.