Дзень роднай мовы прайшоў у дзіцячым садку № 170 г.Гомеля.

Дзень роднай мовы прайшоў у дзіцячым садку № 170 г.Гомеля.

Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
Дашкольны ўзрост – найбольш спрымальны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў.

Далучэнне выхаванцаў да роднай мовы, да нацыянальнай культуры развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

  Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы.

Паспяховаму далучэнню дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры  ў яслях – садзе  спрыяюць заняткі,беларускія гульні.

 

 
Undefined
ru
27 августа 2020 года, 18:00 Просмотров: 860 все новости версия для печати