VI Усебеларускі народны сход

VI Усебеларускі народны сход

Паважаныя жыхары Чыгуначнага раёну г.Гомеля!

 Працягваецца падрыхтоўка да VI Усебеларускага народнага схода, на якім будуць вызначаны прыярытэты далейшага грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

У гэтыя дні ўнесці свае прапановы па гэтых пытаннях можа кожны. 

 Напрыклад, накіраваць іх можна на адрас электроннай пошты arw@mail.gomel.by

 У наступным яны будуць перададзены для апрацоўкі, аналізу і абагульнення ў працоўную групу рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы VI Усебеларускага народнага схода.

 

УВАГА! 

Для разгляду і апрацоўкі Вашай прапановы ў абавязковым парадку неабходна ўказаць прозвішча, імя (цалкам), адрас рэгістрацыі (знаходжання), кантактны тэлефон, а ў тэме паведамлення пазначыць сферу, якой тычыцца ваша прапанова.

 

УЗОР ЗАПАЎНЕННЯ ПРАПАНОВЫ

Тэма: маладзежная палітыка

Іваноў Іван Іванавіч, г. Гомель, пр. Перамогі, 19

+ 375-ХХ-ХХХ-ХХ-ХХ

 ПРАПАНОВА: “Лічу мэтазгодным павелічэнне верхняга парога маладзежнага ўзросту з 31 года да 35 гадоў".

 

Дасланыя прапановы не падпадаюць пад дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" і не патрабуюць адказу.

Undefined